Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі: сытуацыя пад Пакроўскам і на Данеччыне, дзе наступае Расея, «надзвычай складаная»


Уладзімір Зяленскі, архіўнае фота
Уладзімір Зяленскі, архіўнае фота

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў вечаровым відэазвароце 28 жніўня прызнаў, што на Пакроўскім і іншых кірунках у Данецкай вобласьці «надзвычай складаная» сытуацыя.

«Быў даклад галоўнакамандуючага (Аляксандра Сырскага — рэд.). Пакроўскі і іншыя напрамкі на Данбасе — надзвычай складана: ключавыя расейскія намаганьні і самыя вялікія сілы сканцэнтраваныя менавіта там, і вельмі важная цяпер ўстойлівасьць кожнага нашага падразьдзяленьня, наша здольнасьць зьнішчаць акупанта», — канстатаваў Зяленскі ў відэазвароце.

Паводле прэзыдэнта Ўкраіны, галоўнакамандуючы Аляксандар Сырскі таксама расказаў яму пра апэрацыю ўкраінскага войска ў Курскай вобласьці:

«Працягваем павялічваць тэрыторыю нашага кантролю ў пэўных раёнах побач зь мяжой Украіны. Сёньня таксама, як і кожны дзень, ёсьць папаўненьне нашага абменнага фонду», — заявіў Зяленскі пра сытуацыю ў Курскай вобласьці.

Паводле яго, «напружаньне», якое УСУ «перанесьлі ў Расею», не дазволіць расейскаму войску даслаць дадатковыя сілы ў Данецкую вобласьць Украіны.

Амэрыканскі Інстытут вывучэньня вайны (ISW) паведаміў, што ў апошнія дні Ўзброеныя сілы Расеі дасягнулі тактычных посьпехаў на Пакроўскім кірунку. У прыватнасьці, аналітыкі са спасылкай на пракрамлёўскіх блогераў пішуць, што амаль цалкам пад кантроль расейскіх войскаў перайшоў горад Навагродаўка (яго насельніцтва да пачатку поўнамаштабнага ўварваньня РФ дасягала 15 тысяч чалавек), такія ж зьвесткі прыводзіць украінскі рэсурс Deep State.

Таксама, паводле аналітыкаў, пачаўся штурм суседняга горада Сялідава (яшчэ ў чэрвені 2024 году там жыло да 10 тысяч чалавек). Абодва гарады разьмешчаныя паблізу найважнейшага лягістычнага вузла Узброеных сіл Украіны на Данбасе — гораду Пакроўскуа, зь якім фактычна ўтвараюць аглямэрацыю (да яе таксама можна аднесьці горад Мірнаград, да якога таксама набліжаюцца расейскія войскі).

  • Узброеныя сілы Ўкраіны ўвайшлі ў Курскую вобласьць раніцай 6 жніўня 2024 году. Галоўнакамандуючы УСУ Аляксандар Сырскі 27 жніўня заявіў, што пад кантролем украінскага войска цяпер знаходзяцца 1294 квадратныя кілямэтры і 100 населеных пунктаў у Курскай вобласьці Расеі. Мінабароны Расеі паведамляе, што па стане на 28 жніўня расейскія вайскоўцы працягваюць адбіваць спробы ўварваньня УСУ.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG