«Раней рост эканомікі прагназаваўся ў дыяпазоне 3-5% у залежнасьці ад таго, як будзе складацца сытуацыя. Я гэты прагноз захоўваю. Трэба будзе паглядзець, што будзе з выніковым ураджаем. Але, мяркуючы па ўсім, ВУП будзе 4-5%, калі нічога экстраардынарнага не адбудзецца», — адзначыў экспэрт.
Паводле яго, гадавы прырост ВУП «паскорыўся ў ліпені больш як удвая за кошт каляндарнага і кліматычнага фактараў». На тэмпы росту эканомікі паўплывала зрушэньне тэрмінаў уборачнай, таму ўжо ў жніўні магчымае «карэкцыйнае зьніжэньне» паказчыка росту валавога ўнутранага прадукта.
Паводле экспэрта, эканоміка Беларусі дэманструе прыкметы выхаду на «плято», таму «высокая верагоднасьць знаходжаньня паблізу піку дзелавога цыклю», за якім рушыць усьлед фаза паслабленьня эканамічнага росту. Пры гэтым, дадаў экспэрт, «карэкцыя перагрэтай эканомікі да збалянсаванага стану пры адсутнасьці моцных шокаў ня будзе хуткай».
«Грашова-крэдытная палітыка ня стала абмежавальнай, а бюджэтныя выдаткі растуць высокімі тэмпамі. Інфляцыйны ціск застаецца павышаным, але стрымліваецца адміністрацыйнымі мэтадамі», — зьвярнуў увагу Харытончык.
- Паводле зьвестак Белстату, валавы ўнутраны прадукт Беларусі за студзень — ліпень 2024 году склаў 137 млрд рублёў — у супастаўных цэнах на 5,5% больш, чым за аналягічны пэрыяд 2023 году. У студзені рост эканомікі склаў 2,8%, студзені — лютым — 4%, студзені — сакавіку — 4,1%, студзені — красавіку — 5,1%, студзені — траўні — 5,2%, студзені — чэрвені — 5% .
- Згодна з найважнейшымі прагнознымі (дэ-факта плянавымі) парамэтрамі разьвіцьця Беларусі на 2024 год, прырост ВУП павінен скласьці 3,8%.
- Міжнародны валютны фонд чакае рост беларускай эканомікі па выніках году на ўзроўні 2,4%, Сусьветны банк — на ўзроўні 1,2%, Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця — 2,8%, Эўразійскі фонд стабілізацыі і разьвіцьця — 3,7%.
Форум