Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кніга фактаў ЦРУ: Беларусь у 2024 годзе — у канцы рэйтынгу краінаў сьвету паводле тэмпу прыросту насельніцтва


Цэнтральнае выведнае ўпраўленьне (ЦРУ) ЗША склала рэйтынг краінаў паводле тэмпаў прыросту насельніцтва за 2024 год.

Зьвесткі, прадстаўленыя ЦРУ, заснаваныя на паказчыках нараджальнасьці, сьмяротнасьці і міграцыі ў той ці іншай краіне.

У сёлетнім рэйтынгу — 236 дзяржаваў і тэрыторыяў. Беларусь у ім на 216-м месцы з паказьнікам зьмяншэньня насельніцтва −0,42% за 2024 год.

Паводле статыстыкі, на якую спасылаецца ЦРУ, яшчэ больш імклівае скарачэньне насельніцтва назіраецца ў 2024 годзе ў Расеі (-0,49%), Польшчы (-1%), Літве (-1,06%), Латвіі (-1,14%).

Найбольш імкліва расло насельніцтва ў наступных краінах сьвету:

  • Паўднёвы Судан — 4,65%;
  • Нігер — 3,66%;
  • Ангола — 3,33%;
  • Бэнін — 3,29%;
  • Экватарыяльная Гвінэя — 3,23%.

Паводле «Кнігі фактаў» ЦРУ, ва Ўкраіне прырост насельніцтва, нягледзячы на вайну, аказаўся высокі — 2,38%, гэта найвышэйшы паказчык у Эўропе і 24-е месца ў сьвеце.

Агулам, паводле рэйтынгу ЦРУ, прырост насельніцтва ў 2024 годзе назіраецца ў 193 краінах і тэрыторыях з 236-і.

  • Паводле зьвестак Белстату, насельніцтва Беларусі на 1 студзеня 2024 году склала 9 155 978 чалавек, у параўнаньні з 1 студзеня 2023 году жыхароў у Беларусі стала менш на 44 639 чалавек.
  • У Менску на 1 студзеня 2024 году пражывалі 1 992 862 чалавекі — на 2609 менш, чым на пачатку мінулага году, сьведчыць Белстат. З абласьцей Беларусі за год насельніцтва больш за ўсё скарацілася ў Віцебскай вобласьці (на 10 037 чалавек), менш за ўсё — у Менскай (на 1732 чалавекі).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG