Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алімпіяда ў Парыжы стала самай эканомнай сярод праведзеных у ХХІ стагодзьдзі


На рацэ Сэне ў часе цырымоніі адкрыцьця Алімпіяды ў Парыжы
На рацэ Сэне ў часе цырымоніі адкрыцьця Алімпіяды ў Парыжы

Францыя выдаткавала на Гульні значна меней за папярэднікаў.

Алімпійскія гульні каштавалі Францыі рэкордна танна — прыкладна $15 млрд. Гэта амаль у чатыры разы менш, чым выдаткаваў Кітай на Пэкін-2008.

Усе летнія Алімпіяды ў гэтым стагодзьдзі былі значна даражэйшымі за парыскую. Токіё ў 2020 годзе выдаткаваў на правядзеньне Гульняў $31,5 млрд, Рыю-дзі-Жанэйру ў 2016-м — $25 млрд, Лёндан у 2012-м — $17,9 млрд, Атэны ў 2004-м — $19,8 млрд.

Што тычыцца ўсіх Алімпіядаў ХХІ стагодзьдзя, то тут найбольшыя выдаткі ў зімовай Алімпіяды, што прайшла ў расейскім Сочы — $63,3 млрд, піша РБК.

Парыж-2024 паставіў антырэкорд колькасьці новых алімпійскіх аб’ектаў. Цікава, што папярэдні належаў Лос-Анджэлесу – 1984, і цяпер менавіта ў Лос-Анджэлесе пройдуць наступныя Гульні.

Арганізатары парыскай Алімпіяды правялі самыя экалягічныя Гульні за ўсю гісторыю. Да Алімпіяды пабудавалі толькі Цэнтар водных відаў спорту і Алімпійскую вёску. На гэта пайшло каля 80% бюджэту — $9,7 млрд.

У бюджэт Алімпіяды ня ўключаныя $1,5 млрд для ачышчэньня Сэны і каля $3,8 млрд на падаўжэньне лініі мэтро. Францускія чыноўнікі заявілі, што гэта былі праекты, якія плянавалі рэалізаваць у коным разе, яны былі ўлічаныя ў іншых бюджэтах.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG