Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Apple прэзэнтавала свой генэратыўны штучны інтэлект


Генэральны дырэктар Apple Тым Кук
Генэральны дырэктар Apple Тым Кук

Амэрыканская карпарацыя Apple на канфэрэнцыі WWDC 2024 у Каліфорніі прадэманстравала сваю сыстэму генэратыўнага штучнага інтэлекту, Apple Intelligence. Трансьляцыя вялася на сайце кампаніі.

Генэратыўны штучны інтэлект, аналяг ChatGPT, будзе ўбудаваны ў апэрацыйныя сыстэмы кампаніі на кампутарах і мабільных прыладах, у тым ліку тэлефоны iPhone і шлемы віртуальнай рэальнасьці Apple Vision Pro.

Моўная мадэль будзе ўбудаваная ў галасавы памочнік Siri. Акрамя генэрацыі тэксту, Apple Intelligence зможа гэнэраваць выявы, вынікае з прэзэнтацыі.

Акрамя сваёй генэратыўнай сеткі, Apple дасьць магчымасьць карыстацца самым папулярным з такіх інтэлектаў, ChatGPT. Доступ будзе можна атрымаць бясплатна і безь неабходнасьці рэгістрацыі на сайце распрацоўніка ChatGPT, кампаніі OpenAi.

Apple Intelligence будзе даступная ў iOS 18, iPadOS 18 і macOS Sequoia для карыстальнікаў у ЗША летам на ангельскай мове. Пазьней кампанія дадасьць падтрымку іншых моў і краін. ChatGPT будзе падключаны «пазьней у 2024 годзе», паведамілі на прэзэнтацыі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG