У фінале «B» па акадэмічным веславаньні, дзе спартоўкі спрачаліся за месцы з 7-га па 12-е, Тацяна Клімовіч была другой. На дыстанцыі 2000 мэтраў вынік беларускай спартоўкі — 7 хвілінаў 25,61 сэкундаў.
Раней у паўфінале ў адзіночцы на 2000 мэтраў Клімовіч паказала 5-ы вынік з 6 — 7 хвілінаў 26,56 сэкунды.
Беларускі вясьляр Яўген Залаты 3 жніўня будзе змагацца за мэдалі на дыстанцыі 2 000 мэтраў сярод мужчынскіх адзіночак. Стала вядома, што фінал з удзелам Яўгена Залатога перанесьлі на 12.30 праз тое, што аўтобус ня змог своечасова даставіць беларуса на вясьлярны канал праз паломку.
Беларусь на гэтых гульнях прадстаўляюць 17 спартоўцаў.
- Роварны спорт: Ганна Церах.
- Скачкі на батуце: Іван Літвіновіч, Віялета Бардзілоўская.
- Цяжкая атлетыка: Сюзанна Валадзько, Яўген Ціханцоў.
- Барацьба: Абубакар Хаслаханаў, Магамедхабіб Кадзімагамедаў
- Стральба: Дар’я Чупрыс, Аляксандра Пятрова.
- Веславаньне: Яўген Залаты, Тацяна Клімовіч.
- Каноэ: Уладзіслаў Кравец, Юлія Трушкіна.
- Плаваньне: Ільля Шымановіч, Анастасія Шкурдай, Аліна Змушка.
- Тэквандо: Георгі Гурцыеў.
Беларускія спартоўцы выступаюць у нэўтральным статусе. Абмежавальныя меры ўведзеныя ў адказ на вайну, якую з 24 лютага 2022 году працягвае Расея ва Ўкраіне з выкарыстаньнем тэрыторыі Беларусі.
Форум