Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Ізраілю адказаў на пагрозы прэзыдэнта Турэччыны, прыгадаўшы Эрдагану лёс Садама Хусэйна


Ісраэль Кац
Ісраэль Кац

Міністар замежных справаў Ізраілю Ісраэль Кац папярэдзіў прэзыдэнта Турэччыны Рэджэпа Таіпа Эрдагана пра наступствы магчымага ўварваньня ў Ізраіль.

Пра гэта піша DW.

«Эрдаган ідзе па шляху Садама Хусэйна і пагражае напасьці на Ізраіль. Няхай ён прыгадае, што там адбылося і чым усё скончылася», — напісаў Кац у сацсетцы Х, праілюстраваўшы сваё паведамленьне фотакаляжам дзейнага турэцкага лідэра і былога прэзыдэнта Іраку.

Некалькі гадзін раней турэцкі прэзыдэнт заявіў, што Турэччына можа «ўвайсьці» ў Ізраіль, як яна ўжо рабіла ў мінулым зь іншымі краінамі і тэрыторыямі. «Мы павінны быць вельмі моцныя, каб Ізраіль ня мог рабіць гэтыя недарэчныя рэчы» з Палестынскай нацыянальнай аўтаноміяй, заявіў ён на сходзе сваёй кіруючай Партыі справядлівасьці і разьвіцьця.

Гаворачы пра Ізраіль, Эрдаган сказаў:

«Гэтак жа, як мы ўвайшлі ў Карабах, гэтак жа, як мы ўвайшлі ў Лібію, мы можам зрабіць тое ж самае зь імі».

Пазьней у тэлезвароце кіраўнік Турэччыны заявіў:

«Няма прычын, па якіх мы ня можам гэтага зрабіць. Мы павінны быць моцнымі, каб мець магчымасьць зрабіць гэтыя крокі».

  • З пачатку ваеннай апэрацыі ізраільскай арміі ў сэктары Газа ў адказ на атаку радыкальнага ісламісцкага руху ХАМАС на Ізраіль адносіны паміж Ізраілем і Турэччынай рэзка пагоршыліся. Эрдаган назваў ХАМАС «вызвольнай арганізацыяй» і параўнаў прэм’ер-міністра Ізраілю Біньяміна Нэтаньягу з Адольфам Гітлерам. У сярэдзіне ліпеня турэцкі лідэр заявіў, што ягоная краіна больш не пагодзіцца на супрацоўніцтва паміж NATO і Ізраілем, пакуль ня будзе дасягнуты трывалы мір на палестынскіх тэрыторыях.
  • Апошнімі днямі сытуацыя на Блізкім Усходзе абвастрылася, пасьля таго як з боку Лібану Галянскія вышыні на тэрыторыі Ізраілю былі атакаваныя ракетай, у выніку чаго на стадыёне загінулі 12 дзяцей і юнакоў. У адказ Ізраіль у ноч на 29 ліпеня нанёс удары па аб'ектах руху «Хэзбала» ў Лібане.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG