Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі анансаваў мірны плян да лістапада. З умовай


Уладзімір Зяленскі
Уладзімір Зяленскі

У эксклюзіўным інтэрвію японскай тэлевізіі NHK прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі сказаў, што да лістапада ўкраінскае кіраўніцтва распрацуе мірны плян, якому будзе папярэднічаць сэрыя перамоваў з рознымі краінамі аб тэрытарыяльнай цэласнасьці краіны.

«Цярпеньне, падтрымка і дыпляматычны ціск – тры фактары для справядлівага спыненьня вайны (з Расеяй)», – заявіў прэзыдэнт Украіны японскаму тэлеканалу.

«Калі ЗША і эўрапейскія краіны захаваюць адзінства, гэта будзе (праявай) дадатковага ціску. Гэта пакажа Маскве, што ў яе няма шанцаў», – дадаў Уладзімір Зяленскі.

Пры гэтым кіраўнік украінскай дзяржавы падкрэсьліў, што ня можа станоўча рэагаваць на заклікі да спыненьня агню, пакуль Расея ўсё яшчэ акупуе частку ўкраінскай тэрыторыі. Ён паведаміў, што Кіеў пачынае дэталёвыя перамовы з трэцімі краінамі, у прыватнасьці, у наступных пытаньнях: тэрытарыяльнай цэласнасьці Украіны з мэтай распрацоўваньня пляну дзеяньняў дзеля ўсталяваньня міру.

«Я даручыў гэтую задачу адміністрацыі прэзыдэнта і дыпляматычным камандам. Плян будзе гатовы да канца лістапада», – заявіў прэзыдэнт Зяленскі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG