Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арганізатары Алімпіяды ў Парыжы папрасілі прабачэньня ў хрысьціян за пародыю на Тайную вячэру


Цырымонія адкрыцьця Аліпіяды ў Парыжы
Цырымонія адкрыцьця Аліпіяды ў Парыжы

Арганізатары Алімпійскіх гульняў у Парыжы папрасілі прабачэньня ў каталікоў і іншых хрысьціянскіх груп, абураных пародыяй на карціну Леанарда да Вінчы «Тайная вячэра».

Эпізод, які нагадваў біблейскую сцэну, дзе Ісус Хрыстос і яго апосталы прымаюць апошнюю вячэру перад яго расьпяцьцем, з удзелам дрэг-квін і сьпевака ў стылі грэчаскага бога віна Дыяніса, выклікаў абурэньне ў каталіцкай царквы і рэлігійных правых у ЗША, дадае выданьне.

«Відавочна, што ніколі не было намеру выказаць непавагу да якой-небудзь рэлігійнай групы. [Цырымонія адкрыцьця] спрабавала адзначыць талерантнасьць грамадзтва», – заявіла на прэс-канфэрэнцыі прэс-сакратар Парыжа-2024 Эн Дэкамп. «Калі людзі чымсьці пакрыўдзіліся, мы вельмі шкадуем». – дадала яна.

Як піша The Guardian, Францыя мае багатую каталіцкую спадчыну, але таксама мае даўнія традыцыі сэкулярызму і антыклерыкалізму. Каталіцкая царква ў Францыі заявіла, што выказвае шкадаваньне з нагоды цырымоніі, якая «ўключала сцэны зьнявагі і зьдзеку з хрысьціянства».

Томас Джолі, мастацкі кіраўнік цырымоніі адкрыцьця, сказаў, што рэлігійная дывэрсія ніколі не была яго намерам. «Мы хацелі параўмаўляць пра разнастайнасьць. Разнастайнасьць азначае быць разам», – сказаў ён у суботу.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG