У дзённай праграме на дыстанцыі 100 м брасам у кваліфікацыі беларуска паказала вынік 1.06,37 і заняла 11-е месца ў пратаколе, што дазволіла ёй прайсьці ў наступны этап (усяго дапускаецца 16 плыўчых). Сярод жанчын найлепшы вынік у прадстаўніцы ПАР Тацьцяны Сміт – 1.05,00.
«Старалася плысьці на максымуме, але пры гэтым разумела, што трэба правільна разьмеркаваць сілы. Дадала на фінішы. Вынік добры – адзін з маіх найлепшых у сэзоне. Галоўнае – выйсьці ў паўфінал. Паглядзім, як пройдзе мой наступны заплыў вечарам".
Паўфінальныя заплывы адбыліся ў Парыжы вечарам 28 ліпеня. Аліна Змушка паказала час 1.05,93 і зь пятым у працягласьці часам прабілася ў фінал, які пройдзе 29 ліпеня.
Беларусь на гэтых гульнях прадстаўляюць 17 спартоўцаў.
- Роварны спорт: Ганна Церах.
- Скачкі на батуце: Іван Літвіновіч, Віялета Бардзілоўская.
- Цяжкая атлетыка: Сюзанна Валадзько, Яўген Ціханцоў.
- Барацьба: Абубакар Хаслаханаў, Магамедхабіб Кадзімагамедаў
- Стральба: Дар’я Чупрыс, Аляксандра Пятрова.
- Веславаньне: Яўген Залаты, Тацяна Клімовіч.
- Каноэ: Уладзіслаў Кравец, Юлія Трушкіна.
- Плаваньне: Ільля Шымановіч, Анастасія Шкурдай, Аліна Змушка.
- Тэквандо: Георгі Гурцыеў.
Беларускія спартоўцы выступаюць у нэўтральным статусе. Абмежавальныя меры ўведзеныя ў адказ на вайну, якую з 24 лютага 2022 году працягвае Расея ва Ўкраіне з выкарыстаньнем тэрыторыі Беларусі.
Форум