Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цырымонію адкрыцьця Алімпіяды неадназначна ўспрынялі ў сьвеце


Фрагмэнт з цырымоніі адкрыцьця Алімпіяды
Фрагмэнт з цырымоніі адкрыцьця Алімпіяды

Каталіцкія біскупы Францыі і Нямеччыны раскрытыкавалі арганізатараў цырымоніі адкрыцьця летніх Гульняў у Парыжы за «сцэны кпінаў і зьдзекаў з хрысьціянства».

Незадаволенасьць, праўдападобна, выклікаў эпізод «Сьвята», падчас якога танцоркі і дрэг-квін (артысты-мужчыны, якія выкарыстоўваюць жаночыя вобразы) разьмясьціліся ў позах, якія нагадваюць выявы Таемнай вячэры – апошняй трапэзы Ісуса Хрыста з апосталамі.

Сьвятары, тым ня менш, адзначылі, што цырымонія адкрыцьця Гульняў падаравала гледачам «выдатныя моманты прыгажосьці, радасьці, багатых эмоцый і атрымала ўсеагульнае захапленьне».

З крытыкай цырымоніі выступілі таксама кансэрватыўныя і ўльтраправыя палітыкі Францыі. Так, сэнатарка ад партыі «Рэспубліканцы» Валеры Буае паскардзілася на «бачаньне нашай гісторыі, накіраванае на высьмейваньне хрысьціян».

Генэральны дырэктар Telsa і ўладальнік сацсеткі X Ілан Маск заявіў, што выступ «быў вельмі непаважлівым у адносінах да хрысьціянаў».

У ЗША сэнатарка ад штату Алабама і сябра Рэспубліканскай партыі Кэці Брыт палічыла, што арганізатары наўмысна «высьмеялі хрысьціянства і хрысьціян» і спыталася ў кандыдата ў прэзыдэнты ЗША Камалы Гарыс, ці зьбіраецца тая асудзіць тое, што адбылося.

Віцэ-прэм’ер Сэрбіі Аляксандар Вулін зьвярнуўся да суайчыньнікаў з заклікам вызначыцца, ці належаць яны да цывілізацыі, якая дэманструецца на Алімпійскіх гульнях у Парыжы або на гульнях БРІКС у Казані.

«Калі адна падзея павінна растлумачыць розьніцу і прычыну сутыкненьня цывілізацыі новага Захаду і цывілізацыі новага Ўсходу, то гэта адкрыцьцё Алімпійскіх гульняў у Парыжы і адкрыцьцё Гульняў БРІКС у Казані», – прыводзіць словы Вуліна яго прэс-служба.

У той жа час аўтары аднаго з самых уплывовых ЛГБТК-выданьняў у ЗША Out пішуць, што «не маглі быць больш шчасьлівымі ў сувязі з гэтым важным момантам для выканаўцаў дрэг-шоу, якія прарываюцца скрозь мэйнстрым і паказваюць свае таленты ўсяму сьвету». Журналісты ўпэўненыя, што гэты «важны момант [...] паказвае, як францускія артысты дрэг-шоў становяцца папулярнымі зоркамі ў краіне».

У сваю чаргу мастацкі кіраўнік цырымоніі Тама Жалі заявіў, што не хацеў ні над кім «насьміхацца». «Перш за ўсё я хацеў перадаць пасланьне каханьня, а зусім не разьдзяленьня», – падкрэсьліў ён. Па словах Жалі, ідэя пастаноўкі была ў інклюзыўнасьці.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG