Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Парыжы пачаліся Алімпійскія гульні — іх адкрылі Лэдзі Гага і Зінэдзін Зідан


Сьпявачка Лэдзі Гага на адкрыцьці Аліямпіяды-2024 ў Парыжы, 26 ліпеня 2024
Сьпявачка Лэдзі Гага на адкрыцьці Аліямпіяды-2024 ў Парыжы, 26 ліпеня 2024

Амэрыканская зорка Лэдзі Гага сьпявала па-француску і грала на піяніна падчас выступу на цырымоніі адкрыцьця Алімпійскіх гульняў на беразе Сены ў Парыжы.

Пра гэта паведамляе SkyNews.

Сотні тысяч гледачоў выстраіліся на берагах і мастах Сены, назіраючы за тысячамі спартоўцаў на лодках у флятыліі, якія прабіраліся па водным шляху.

Сярод гасьцей цырымоніі — прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон, прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Кір Стармэр, першая лэдзі ЗША Джыл Байдэн і прэзыдэнт Міжнароднага алімпійскага камітэту Томас Бах.

Цырымонія пачалася з трансьляцыі запісанага відэа, на якім легенда францускага футбола Зінэдзін Зідан бегае і нясе алімпійскі агонь па вуліцах Парыжу.

Слупы сіняга, белага і чырвонага дыму, якія прадстаўлялі колеры францускага сьцягу, ахутвалі ўдзельнікаў цырымоніі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG