Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы мост у Мастах абяцаюць паставіць да канца 2024 году


Так знакаміты мост у Мастах выглядаў раней
Так знакаміты мост у Мастах выглядаў раней

Стары падвясны мост у мястэчку разабралі. Паставяць новы.

Ад старога моста засталіся два пілёны, якія стануць асновай для новага, мадэрнізаванага мосту, піша «Онлайнэр». У бэлек, канатаў і пілёнаў зьявіцца падсьвятленьне.

Рамонт робіць арганізацыя «Мостабуд».

Стары мост збудавалі ў 1990-м. Ён быў разьлічаны на нагрузку 200 кіляграмаў на квадратны мэтар. З часам, яна, аднак, стала ў 1,5 раза большай. Нагрузка на новым мосьце на такую ж адзінку будзе роўнай 400 кіляграмам.

Новыя канаты заказаныя ў Кітаі, яны прыбудуць у Масты ў верасьні або кастрычніку. Гэта дазволіць працягнуць работы. Будаўнікі разьлічваюць завяршыць усе работы да канца году.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG