У Бранскай вобласьці Расеі затырмалі аўтамабіль, у які перавозіў у Беларусь арэхі і сухафрукты, паведаміў Рассельгаснагляд.
Агляд грузавіка паказаў, што тавар ня мае фітасанітарных сэртыфікатаў. Дакумэнт патрабаваўся, каб даказаць адпаведнасьць тавару патрабаваньням краіны-атрымальніцы, то бок Рэспубліцы Беларусь.
Раней з Бранскай вобласьці Расеі на тэрыторыю Беларусі не прапусьцілі 22 тоны кавуноў і 23,6 тоны цыбулі. Забарону на іх правоз таксама наклаў Рассельгаснагляд.
Форум