Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязьням, у якіх заканчваюцца тэрміны, прапанавалі напісаць прашэньні аб памілаваньні


Бабруйская калёнія, ілюстарцыйнаен архіўнае фота
Бабруйская калёнія, ілюстарцыйнаен архіўнае фота

Такую інфармацыю паведаміла крыніца Свабоды.

Палітвязьням, тэрміны якіх блізкія да завяршэньня, прапанавалі пісаць просьбы аб памілаваньні на імя Аляксандра Лукашэнкі. Такую інфармацыю перадала Свабодзе крыніца са спасылкай на сваякоў зьняволеных калёніі № 15 пад Магілёвам. Сваё імя крыніца прасіла не называць у мэтах бясьпекі. Крыніца дадала да гэтай інфармацыі некаторыя падрабязнасьці.

«На пачатку месяца з калёніі па амністыі выйшлі палітвязьні, у якіх вялікія праблемы са здароўем. Некалькі чалавек. А цяпер выклікалі палітвязьняў, у якіх са здароўем адносна нармальна, але ў іх неўзабаве заканчваюцца тэрміны. Месяц, а то і пара тыдняў — і на свабоду. І прапанавалі ім пісаць прашэньні аб памілаваньні. Сказалі, што Лукашэнка можа падпісаць, хай чакаюць. Некаторыя цяпер думаюць, ці варта пагаджацца, бо і без таго спадзяюцца выйсьці неўзабаве на волю», — расказала крыніца.

Колькасьці тых, каму было прапанавана пісаць прашэньні аб памілаваньні, суразмоўца ня ведае.

«Гэта некалькі чалавек, не адзінкі. Але сярод іх дакладна няма тых, каму выходзіць на волю яшчэ няхутка», — сказала крыніца.

Паводле праваабаронцаў, у пачатку ліпеня на волю па амністыі і праз памілаваньне выйшлі каля 20 палітвязьняў. Па стане на 5 ліпеня праваабаронцы «Вясны» дакладна гаварылі пра 16 вызваленых палітзьняволеных.

Тады публічна называлася толькі імя лідэра партыі БНФ Рыгора Кастусёва, асуджанага на 10 гадоў калёніі, які хварэе на анкалёгію. Пазьней стала вядома, што тады ж на волю па памілаваньні з гомельскай жаночай калёніі выйшлі палітзьняволеныя Дар’я Лосік, Сьвятлана Лупач, Паліна Палавінка, Тамара Астрэйка і Кацярына Мадзянкова.

Усе палітзьняволеныя вышлі з калёніі №4 у Гомлі 3 ліпеня. Першапачаткова ў гэтым сьпісе фігуравала імя Сьвятланы Лупач, дачкі журналіста Зьмітра Лупача. Аднак пазьней высьветлілася, што Сьвятлана выйшла на волю 2 ліпеня, бо ў яе скончыўся тэрмін зьняволеньня.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG