Ірыне Такарчук, маці блогеркі Вольгі Такарчук: выставілі абвінавачаньне паводле ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу («Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»).
Справу жанчыны пачнуць разглядаць 1 жніўня ў Менскім гарадзкім судзе. Працэс будзе весьці судзьдзя Тацяна Фалькоўская.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, гэта ўжо пяты суд над затрыманымі падчас студзеньскага рэйду КДБ.
Былая палітзьняволеная блогерка Вольга Такарчук на волю выйшла 16 чэрвеня 2022 году. Яе судзілі паводле трох артыкулаў КК:
- «Актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак» (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу Беларусі);
- «Паклёп» (артыкул 188 КК);
- «Абраза судзьдзі» (ч. 1 арт. 391 КК).
Доўгі час пасьля вызваленьня Вольга Такарчук прынцыпова заставалася ў Беларусі. Але ў 2024 годзе яна вымушана была выехаць за мяжу, дзе знаходзіцца і сёньня.
Форум