Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрт Харытончык: У другой палове 2024 году ў эканоміцы Беларусі чакаецца стагнацыя


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пасьля доўгага падзеньня ў Беларусі пачала аднаўляцца ІТ-сфэра, такія вынікі аналізу эканомікі ад экспэрта Beroc Анатоля Харытончыка.

Экспэрт дасьледчага цэнтру Beroc Анатоль Харытончык прааналізаваў сытуацыю ў беларускай эканоміцы ў другім квартале гэтага году. На ягоную думку, рост эканомікі адбываўся за кошт павышанага прамысловага выпуску, бо быў попыт на расейскім рынку.

Цяпер жа канкурэнцыя на расейскім рынку вырасла. А ўтрымаць выпуск прамысловасьці на такім жа ўзроўні будзе далей складана. Экспэрт прагназуе запавольваньне росту эканомікі і стагнацыю ў другой палове году.

«Бачыцца запавольваньне прамысловага росту і яго стагнаваньне. Нават падтрымліваць такі выпуск прадукцыі, як цяпер, далей будзе складана. Сфэра ІТ ужо другі квартал дэманструе стрыманае аднаўленьне пасьля двухгадовага падзеньня», — кажа Анатоль Харытончык.

Таксама экспэрт зважае на інфляцыю ў 6% у ліпені, што кажа пра перагрэты попыт у эканоміцы. Анатоль Харытончык прагназуе, што хутка банкі пачнуць абмяжоўваць крэдытаваньне. Бо высокі рост крэдытаваньня зьвязаны з эканамічнымі ўмовамі, якія будуць мяняцца.

«Маштаб перагрэву эканомікі сур’ёзны, але не крытычны. У цэлым па выніку году мы атрымаем прырост ВУП у 4%», — заўважае экспэрт.

Анатоль Харытончык дадае, што пры нейкіх нечаканых шокавых зьменах у беларускай эканоміцы магчыма падзеньне рубля і страты даходаў беларусаў. Таксама эканаміст прагназуе аслабленьне рубля ў межах 4%, калі ня здарыцца шокаў у эканоміцы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG