Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр памочнік гендырэктара мазырскага НПЗ, якога затрымлівалі за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў»


Мазырскі НПЗ, архіўнане фота
Мазырскі НПЗ, архіўнане фота

Памочнік гендырэктара мазырскага НПЗ Валер Бойша памёр на працы 18 ліпеня.

Пра сьмерць Валера Богшы паведаміла «Гомельская Вясна». Яму было 59 гадоў.

Сьмерць Бойшы пацьвердзілі крыніцы Свабоды на Мазырскім НПЗ:

«Яго пахавалі на выходных, аб прычынах сьмерці нічога сказаць ня можам».

Нядаўна Валера Бойшу і супрацоўніцу газэты «Мозырский нефтепереработчик» Сьвятлану Богуш прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасьці паводле часткі 2 артыкулу 19.11 («Распаўсюджаньне, выраб, захоўваньне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці альбо прапагандуе такую дзейнасьць») КаАП.

Іх затрымалі 10 ліпеня.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG