Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва спыніла рэкордную за апошнія восем месяцаў колькасьць спробаў нелегальнага пераходу мяжы з боку Беларусі


Калючы дрот на літоўска-беларускай мяжы
Калючы дрот на літоўска-беларускай мяжы

Але агулам напружанасьць на межах ЭЗ зь Беларусьсю зьніжаецца.

Рэкордную за апошнія восем месяцаў колькасьць спробаў нелегальнага пераходу мяжы з боку Беларусі — 40 — спыніла 20 ліпеня Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз яе штодзённых зьвестак.

9 лістапада 2023 году літоўскія памежнікі перадухілілі 41 спробу незаконнага пранікненьня, з тых часоў іх колькасьць нязьменна была меншай альбо — як два папярэднія дні, 18 і 19 ліпеня, — раўнялася нулю.

Латвія 20 ліпеня перадухіліла 30 спробаў (двума днямі раней — 81, што стала найбольшым паказьнікам пасьля 21 траўня).

Польскія службы 19 ліпеня (зьвестак за папярэдні дзень пакуль няма) спынілі 11 спробаў нелегальнага пранікненьня зь беларускай тэрыторыі (мінімум пасьля 6 ліпеня; суткамі раней — 36).

У ліпені мігранты прыкметна актывізаваліся на латвійскім і літоўскім кірунках, зьнізілі актыўнасьць на польскім. За 20 дзён месяца латвійскія службы спынілі 705 спробаў пранікненьня зь Беларусі (за ўвесь чэрвень — 427, травень — 543), літоўскія — 80 (у чэрвені — 36, у траўні — 34, у красавіку — 47).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG