Пра гэта сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз прагнозных і архіўных даных Белгідрамету.
Паводле прагнозу беларускіх сынопыткаў, 10 і 11 ліпеня максымальная тэмпэратура ў краіне павысіцца да 32 градусаў, 12-га — да 36, 13-га і 14-га — да 37. Некаторыя матэматычныя мадэлі дапускаюць і больш высокія значэньні.
Апошні раз такія высокія тэмпэратуры назіраліся 1 ліпеня 2019 году (36,4 градуса ў Брагіне) і 23 чэрвеня 2021 году (37,1 градуса ў Акцябрскім — абсалютны рэкорд месяца для ўсёй краіны).
Самая высокая тэмпэратура ў Беларусі была зафіксавана 8 жніўня 2010 году ў Гомлі — 38,9 градуса. Гістарычны максымум ліпеня — 37,9 градуса (29 ліпеня 1936 года ў Лельчыцах і 30 ліпеня таго ж года ў Гомлі).
Другі летні месяц сёлета чакаецца на 1 градус цяплейшым за норму, паведамілі прадстаўнікі Белгідрамэту на прэс-канфэрэнцыі 8 ліпеня. Зь сямі апошніх ліпеняў пяць былі халаднейшымі за норму. У 2017 годзе сярэдняя тэмпэратура была ніжэйшай сярэдніх шматгадовых значэньняў на 0,9 градуса (17,5 супраць 18,4), у 2019-м — на 1,3 (17,1 супраць 18,4), у 2020-м — на 0,1 (18,3 супраць 18,4), у 2022-м — на 0,5 (18,4 супраць новай нормы 18,9), у 2023-м — на 0,3 (18,6 супраць 18,9).
У той жа час ліпень 2021 году заняў другое месца сярод самых гарачых з пачатку інструмэнтальных мэтэаназіраньняў у 1881 годзе. Сярэдняя тэмпэратура перавысіла норму на 4,1 градуса і склала 22,5. Яшчэ цяплей было толькі ў ліпені 2010 году (22,6).
Форум