Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З пачатку году ў Беларусі і Расеі затрымалі некалькі дзясяткаў грамадзян Латвіі


Мяжа Латвіі і Беларусі
Мяжа Латвіі і Беларусі

Сёлета ў Беларусі і Расеі затрымалі некалькі дзясяткаў грамадзян Латвіі, паведаміла латвійская міністарка замежных спраў Байба Бражэ ў праграме «900 сэкундаў» на канале TV3, паведамляе «Позірк».

Паводле міністаркі, наведваючы Беларусь і Расею, грамадзяне Латвіі «рызыкуюць стаць ня толькі аб’ектам выведкі з боку службаў гэтых краінаў, але і абʼектам іншых правакацыяў».

Магчымасьці надаць дапамогу ў выпадку інцыдэнтаў вельмі абмежаваныя або ўвогуле адсутнічаюць, адзначыла яна.

  • У 2022–2023 гадах контравыведка КДБ Беларусі затрымала 16 замежнікаў, заявіў старшыня КДБ Іван Тэртэль 20 лютага на пашыранай нарадзе Лукашэнкі з кіраўнікамі сілавых органаў.
  • Паводле зьвестак МЗС Латвіі, на канец кастрычніка 2023 году ў Беларусі «арыштавалі і прадʼявілі розныя абвінавачаньні» 25 грамадзянам Латвіі. Большасьць выпадкаў — палітычна матываваныя.
  • Раней зьявілася інфармацыя пра 18 турыстаў з Латвіі, якіх затрымалі ў Беларусі з красавіка 2022 году.
  • Бязьвізавы рэжым у Беларусі дзейнічае з 15 красавіка 2022 году для жыхароў Латвіі і Літвы, з 1 ліпеня таго ж году — для жыхароў Польшчы. Аляксандар Лукашэнка некалькі разоў працягваў ягоны тэрмін, апошні раз — да канца 2024 году.
  • 19 верасьня 2023 году праз рост плыні нелегальных мігрантаў з боку Беларусі Латвія на нявызначаны тэрмін закрыла і забарыкадавала пункт пропуску Сілене (Урбаны).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG