Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Літвы прапанаваў заканадаўчую забарону на наведваньне Беларусі, Расеі і Кітаю. Каго яна закране


Заклік да літоўцаў на мяжы не рызыкаваць сваёй бясьпекай пры паездках у Беларусь. Ілюстрацыйнае фота
Заклік да літоўцаў на мяжы не рызыкаваць сваёй бясьпекай пры паездках у Беларусь. Ілюстрацыйнае фота

У пачатку году такую забарону ўвялі рашэньнем ураду. Цяпер прапануюць унесьці зьмены ў адпаведны закон.

Урад Літвы падтрымаў распрацаваныя Міністэрствам абароны прапановы аб зьменах у закон аб дзяржаўнай і службовай тайне.

Як паведаміла выданьне BNS, зьмены прадугледжваюць забарону чыноўнікам, якія маюць доступ да сакрэтнай інфармацыі, наведваць Беларусь, Расею і Кітай, якія Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі Літвы ў пачатку году вызначыў як пагрозы для нацыянальнай бясьпекі.

«Праект закону накіраваны на абарону супрацоўнікаў дзяржаўных устаноў, якія атрымалі дазвол на працу з сакрэтнай інфармацыяй [...], ад варожай дзейнасьці іншаземных спэцслужбаў супраць іх», — працытавала выданьне свайго суразмоўніка зь Міністэрства абароны Літвы.

У вайсковым ведамстве падкрэсьлілі, што такую ініцыятыву падрыхтавалі пасьля папярэджаньня літоўскай выведкі аб спробах завэрбаваць літоўцаў, якія могуць мець доступ да сакрэтнай інфармацыі.

Забарона на паездкі ў Беларусь, Расею і Кітай можа закрануць каля 56 тысяч чалавек.

Сёлета ў студзені ўрад Літвы сваёй пастановай забараніў такія паездкі літоўскім чыноўнікам.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG