Рада краін Паўночнаатлянтычнага альянсу (NATO) прызначыла новым генэральным сакратаром арганізацыі прэм’ер-міністра Нідэрляндаў Марка Рутэ.
Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні, Марк Рутэ заступіць на пасаду генэральнага сакратара NATO 1 кастрычніка 2024 году. Да гэтага часу на пасадзе будзе працаваць дзейны генэральны сакратар Енс Столтэнбэрг.
Енс Столтэнбэрг працаваў на пасадзе генэральнага сакратара NATO 10 гадоў, ён праводзіў пасьлядоўную палітыку ў падтрымку Ўкраіны, дэмакратычных сіл Беларусі, жорстка крытыкаваў улады Расеі.
Форум