Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 21 чэрвеня: у Фаніпалі за ўдзел у пратэстах затрымалі 6 чалавек


Сілавік. Архіўнае фота
Сілавік. Архіўнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

Затрыманьне за пратэсты ў Менску

Жыхара Менску Глеба Нікановіча затрымалі за ўдзел у пасьлявыбарнай акцыі пратэсту ў 2020 годзе, паведамляе «Вясна».

На відэа, запісаным сілавікамі, затырманы кажа, што ўдзельнічаў у пратэстах у 2020 годзе.

Праўладныя тэлеграм-каналы абвінавацілі яго і ў «каардынацыі пратэстаў» — нібыта ён пакідаў камэнтары зь месцазнаходжаньнем міліцыянтаў у горадзе.

У Фаніпалі за ўдзел у пратэстах затрымалі шэсць чалавек

Набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал апублікаваў відэа з шасьцю затрыманымі за ўдзел у акцыі пратэсту жыхарамі Фаніпаля.

На відэа затрыманыя кажуць, што ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту ў 2020 годзе ў сваім горадзе. Разам зь іншымі людзьмі прайшлі па вуліцах Фаніпаля, у тым ліку і па праезнай частцы.

«Медиазона» знайшла профілі траіх затрыманых у сацсетках: Вікторыю Янушкевіч, Івана Мельніка, Андрэя Шайкоўскага. Апошняга затрымалі разам з жонкай.

У якім статусе знаходзяцца затрыманыя і паводле якога артыкулу іх абвінавачваюць, невядома.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG