Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За 2 месяцы да Алімпіяды ў Сене выявілі кішачную палачку. Там плянуюцца заплывы аліпійцаў


Сена, ілюстрацыйнае фота
Сена, ілюстрацыйнае фота

У рацэ Сене, дзе праз два месяцы пройдуць заплывы алімпійцаў, выявілі небясьпечны ўзровень кішачнай палачкі і энтэракокаў, паведамляе Associated Press са спасылкай на групу маніторынгу якасьці рачной вады.

Бактэрыі, здольныя выклікаць дыярэю і нават разьвіцьцё мэнінгіту, выяўлялі ў пробах вады на працягу 8 першых дзён чэрвеня пасьля працяглых ліўняў у Парыжы, іх колькасьць у водах Сены перавышала ўзровень, які лічыцца бясьпечным для спартоўцаў.

Справаздача была апублікаваная групай маніторынгу Eau de Paris на наступны дзень пасьля таго, як высокапастаўлены кіраўнік Міжнароднага алімпійскага камітэту заявіў, што «няма прычын сумнявацца ў тым, што гонкі пройдуць, як было заплянавана, на гістарычным участку Сены каля Эйфэлевай вежы ў цэнтры горада».

Міжнародны алімпійскі камітэт ня страчвае ўпэўненасьці ў тым, што алімпійскія спаборніцтвы па плаваньні ўсё ж такі пройдуць у Сене. Мэр Парыжа Ан Ідальга нядаўна паўтарыла сваё абяцаньне выкупацца ў Сене перад пачаткам спаборніцтваў.

Першыя заплывы алімпійцаў у Сене плянуюцца 30 ліпеня. Летнія Алімпійскія гульні ў Парыжы пройдуць з 26 ліпеня па 11 жніўня.

Купацца ў Сене — у асноўным з прычыны яе забруджанасьці — было забаронена больш за сто гадоў. Для вырашэньня праблемы ў траўні адкрылі падземнае вадасховішча, здольнае зьмясьціць 50 тысяч кубамэтраў вады падчас моцных дажджоў.

Як тлумачыць AP, дажджавая вада трапляе ў каналізацыйную сыстэму і, каб перадухіліць затапленьне вуліц, яе лішкі выводзяць у Сену. Па той жа прычыне спаборніцтвы па плаваньні ў Сене ўжо адмянялі ў мінулым жніўні.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG