Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка расказаў пра арышт 30 чыноўнікаў, у тым ліку былых кіраўнікоў міністэрстваў і дзяржаўных кампаній

абноўлена

Нарада ўраду з удзелам Аляксандра Лукашэнкі. Менск, 14 чэрвеня 2024
Нарада ўраду з удзелам Аляксандра Лукашэнкі. Менск, 14 чэрвеня 2024

13 чэрвеня ГУБАЗіК пацьвердзіў інфармацыю пра затрыманьне за хабар аднаго з мэнэджараў Беларускай чыгункі, але імя затрыманага не назвалі. Пазьней гэтае паведамленьне выдалілі зь невядомых прычын. А 14 чэрвеня на нарадзе Лукашэнка паведаміў, што за карупцыю затрымалі «тры дзясяткі чалавек».

Аляксандар Лукашэнка на нарадзе 14 чэрвеня пагражаў чыноўнікам жорсткім пакараньнем за карупцыйныя злачынствы:

«Больш я вас угаворваць і прасіць ня буду. Крок налева, крок направа — да сьценкі паставім. Публічна вам заяўляю. Як пытаньні нейкія вырашыць — ну проста бяда: сам вызначаеш пытаньні, сам ставіш заданьні і сам едзеш правяраеш і потым робіш замест вас. Апошняя размова з вамі. Якая б электаральная кампанія ні была. Я вам ужо казаў некалі. Я тут асабліва ня турбуюся наконт таго, падтрымаеце вы мяне ці не. Я дамоўлюся зь беларускім народам. Я знайду зь ім агульную мову. Я тры дзясяткі гадоў знаходжу зь ім агульную мову. А вось вы падумайце, з кім вы будзеце працаваць», — працытавала Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.

У якасьці апошняй гучнай ён назваў справу супраць першага намесьніка начальніка Беларускай чыгункі Пятра Дулуба.

«У схованках у кватэры і ў загарадным доме фігуранта канфіскавалі грашовыя сродкі на суму больш за 3,2 мільёна даляраў», — заявіў Лукашэнка.

13 чэрвеня ГУБАЗіК пацьвердзіў інфармацыю пра затрыманьне за хабар аднаго з мэнэджараў Беларускай чыгункі, але імя затрыманага не назвалі. Пазьней гэтае паведамленьне выдалілі зь невядомых прычын.

Новае паведамленьне ГУБАЗіК апублікаваў пасьля сёньняшняй заявы Лукашэнкі. У ім адзначаецца, што адзін зь кіраўнікоў стварыў і курыраваў карупцыйную схему па лябіяваньні інтарэсаў камэрцыйных структур у сфэры грузаперавозак па Беларусі і за яе межамі.

Раней «Супольнасьць беларускіх чыгуначнікаў» пісала пра затрыманьне намесьніка кіраўніка БЧ Пятра Дулуба. Вядома, што ў гэтай справе ёсьць і іншыя затрыманыя.

Колькасьць затрыманых за хабары — больш за 30 чалавек

Аляксандар Лукашэнка паведаміў, што за карупцыю затрымалі «тры дзясяткі чалавек». У тым ліку, як паведаміла дзяржаўнае выданьне sb.by, справы завялі:

  • супраць першага намесьніка старшыні Берасьцейскага аблвыканкаму Валянціна Зайчука за хабар у адказ на «спрыяльнае рашэньне пытаньняў, якія ўваходзілі ў яго кампэтэнцыю»;
  • супраць колішняга намесьніка міністра энэргетыкі Міхаіла Міхадзюка «за спрыяльнае рашэньне пытаньняў у выбары замежнай кампаніі ў якасьці падрадчыка для будаўніцтва і мадэрнізацыі высакавольтных падстанцый у Беларусі»;
  • супраць колішняга памочніка — інспэктара па Віцебскай вобласьці, экс-міністра сельскай гаспадаркі Ігара Брыло;
  • супраць першага намесьніка кіраўніка справамі Дзьмітрыя Рыбка, якога Лукашэнка назваў «хабарнікам, кляйма ставіць няма дзе».

Як сьцьвярджае выданьне, калі Лукашэнка расказваў пра справу колішняга намесьніка міністра энэргетыкі Міхаіла Міхадзюка, у яго адбыўся наступны дыялёг з віцэ-прэм’ерам Пятром Пархомчыкам:

«Гэта значыць, нá табе падстанцыю, ідзі і мадэрнізуй, але ты мне дай хабар. Дзясяткі тысяч даляраў! Чалавек усё жыцьцё адпрацаваў у міністэрстве... Дзе ён цяпер?», — запытаў Лукашэнка.

«Ён там», — адказаў Пётра Пархомчык.

«Дзе „там“»? — удакладніў Лукашэнка.

«У СІЗА», — канкрэтызаваў віцэ-прэм’ер.

«Я цябе папярэджваў не адзін раз! Гэта твае падначаленыя!», — падкрэсьліў Аляксандар Лукашэнка.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG