«Нашая грузінская мара жыць у абʼяднанай і моцнай Грузіі з нашымі абхаскімі і асэтынскімі братамі і сёстрамі. Абʼяднаная і моцная Грузія павінна стаць паўнавартасным сябрам эўрапейскай сямʼя ў 2030 годзе!» — напісаў ён на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х (былы Твітэр).
Кабахідзэ ўзначальвае ўрадавую партыю «Грузінская мара», якую апазыцыя абвінавачвае ў прарасейскасьці.
Два рэгіёны Грузіі (Абхазія і Паўднёвая Асэтыя) знаходзяцца пад фактычнай расейскай акупацыяй. Расея прызнала іх незалежнымі дзяржавамі пасьля пяцідзённай вайны з Грузіяй у 2008 годзе.
- Раней Эўракамісія заклікала грузінскія ўлады адмовіцца ад прыняцьця закону «Аб празрыстасьці іншаземнага ўплыву», які крытыкі называюць аналягам рэпрэсіўнага расейскага закона аб «іншаземных агентах». Закон выклікаў шматтысячныя пратэсты ў Тбілісі і ў іншых гарадах Грузіі. Эўракамісія зазначыла, што рашэньне «нэгатыўна паўплывае на эўрапейскія пэрспэктывы Грузіі», бо закон падрывае грамадзянскую супольнасьць і пагражае свабодзе СМІ. Летась Грузія атрымала статус кандыдата на ўступленьне ў Эўразьвяз, але перамовы аб гэтым яшчэ не пачаліся.
Форум