Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палата прадстаўнікоў ЗША ўхваліла санкцыі супраць Міжнароднага крымінальнага суду


Кангрэс ЗША
Кангрэс ЗША

Законапраект аб увядзеньні санкцый супраць Міжнароднага крымінальнага суду (МКС) стаў рэакцыяй на запыт ордэраў на арышт ізраільскіх палітыкаў.

Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ўхваліла распрацаваны Рэспубліканскай партыяй законапраект аб увядзеньні санкцый супраць МКС, паведамляе CNN. У падтрымку праекту прагаласавалі 247 чалавек — 205 рэспубліканцаў і 42 дэмакраты. Супраць былі 155 кангрэсоўцаў-дэмакратаў. Два рэспубліканцы ўстрымаліся.

Сьпікер Палаты прадстаўнікоў Майк Джонсан падкрэсьліў, што гэты дакумэнт — рэакцыя на запыт судом ордэраў на арышт прэм’ер-міністра Ізраілю Біньяміна Нэтаньягу і міністра абароны Ёава Галанта. «ЗША цьвёрда стаяць на баку Ізраіля і не дазволяць міжнародным бюракратам беспадстаўна выдаваць ордэры на арышт ізраільскага кіраўніцтва за ня ўчыненыя ім злачынствы», — заявіў Джонсан.

Законапраект прадугледжвае ўвядзеньне санкцый супраць асоб, якія «ўдзельнічаюць у любых намаганьнях па расьсьледаваньні, арышце, затрыманьні або судовым перасьледзе любой асобы, якая знаходзіцца пад абаронай Злучаных Штатаў і іх саюзьнікаў». Сярод такіх санкцый — забарона на апэрацыі з уласнасьцю ў ЗША, блякаваньне і ануляваньне візаў. У той жа час гэты праект наўрад ці будзе ўнесены на галасаваньне ў Сэнат, які кантралююць чальцы Дэмакратычнай партыі.

Адміністрацыя Байдэна — супраць санкцый у дачыненьні да МКС

Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна выступіла «рэзка супраць» ініцыятывы. «Адміністрацыя глыбока занепакоеная бяздумнай пасьпешлівасьцю пракурора МКС у выдачы ордэраў на арышт высокапастаўленых ізраільскіх чыноўнікаў. У той жа час адміністрацыя выступае супраць увядзеньня санкцый у дачыненьні да МКС, яго супрацоўнікаў, судзьдзяў або тых, хто дапамагае яго працы. Існуюць больш эфэктыўныя спосабы, каб абараняць Ізраіль, адстойваць пазыцыі ЗША ў дачыненьні да МКС і спрыяць міжнароднаму правасудзьдзю і прыцягненьню да адказнасьці, і адміністрацыя гатовая працаваць з Кангрэсам над гэтымі варыянтамі», — гаворыцца ў заяве Белага дому.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG