Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры Магілёва падчас рамонтных працаў знайшлі парэшткі сама меней 124 чалавек


Месца, дзе знайшлі чалавечыя парэшткі ў Магілёве
Месца, дзе знайшлі чалавечыя парэшткі ў Магілёве

Падчас правядзеньня рамонтных прац у цэнтры Магілёва знойдзеныя парэшткі сама меней 124 чалавек, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспэртызаў.

Чалавечыя парэшткі знайшлі рабочыя пра закопваньні катлавану на скрыжаваньні вуліцы Карпінскага і завулка Мэдыцынскага (паблізу ад гарадзкой лякарні), яшчэ ў канцы сакавіка.

Мэдыцынскія судовыя экспэрты дасьледавалі больш за 3 600 касьцяных парэшткаў — рэбры, чэрапы, трубчастыя косткі, пазванкі, ніжнія сківіцы і інш. — і ўстанавілі, што яны зьяўляюцца чалавечымі і належаць сама меней 124 асобам.

Асьцярожна! Гэтае фота можа шакаваць і выклікаць стрэс.
Чалавечыя парэшткі, знойдзеныя ў Магілёве
Чалавечыя парэшткі, знойдзеныя ў Магілёве

Характар зьмяненьня гэтых касьцяных парэшткаў указвае на тое, што даўнасьць пахаваньня складае звыш 70 гадоў, лічаць экспэрты.

На некаторых касьцяных аб’ектах судовыя экспэрты выявілі сьляды, якія могуць сьведчыць пра перанесеныя хірургічныя апэрацыі (ампутацыі канцавінаў).

Цяпер прызначаная яшчэ адна экспэртыза касьцяных парэшткаў, якія пазьней знайшлі на гэтай жа тэрыторыі.

Магілёўскі міжраённы аддзел Сьледчага камітэту распачаў праверку па факце.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG