Дата дня
18 траўня 2016 году памёр Алег Аблажэй, мастак, пісьменьнік, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.
Таксама ў гэты дзень
1537 — у Геранёнскім замку адбыўся шлюб Станіслава Гаштольда і Барбары Радзівіл.
1906 — у Пецярбургу заснаваная беларуская выдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша аконца» (існавала да 1914 г.).
1924 — у Вільні пачала выходзіць газэта «Сын беларуса», якая публікавала выступы беларускіх дэпутатаў у польскім сойме.
1944 — Перамога пад Монтэ-Касіна. Вайскоўцы польскага корпусу генэрала Ўладыслава Андэрса ўстанавілі сьцяг над руінамі кляштара на Монтэ-Касіна ў Італіі пасьля трохмесячнага змаганьня. Пад Монтэ-Касіна ваявала супраць нацыстаў і фашыстаў і вялікая колькасьць беларусаў.
1944 — пачалася дэпартацыя крымскіх татараў з Крыму ў Сярэднюю Азію.
1945 — трыбунал Беларуска-Літоўскай вайсковай акругі выносіць сьмяротны прысуд Станіславу Грынкевічу, мэдыку-псыхіятру, першаму ў Беларусі дасьледніку псыхааналізу.
1954 — уступіла ў сілу Эўрапейская канвэнцыя аб правах чалавека.
1998 — тысячы студэнтаў занялі будынак парлямэнту Інданэзіі ў Джакарце, што прывяло да падзеньня 30-гадовага рэжыму Сухарта.
2021 — раніцай у офіс Tut.by прыйшлі супрацоўнікі ДФР. Арыштаваныя агулам 15 чалавек, сярод іх: Марына Золатава і Людміла Чэкіна, галоўная рэдактарка і гендырэктарка Tut.by. Ім прысудзяць па 12 гадоў турмы.
У гэты дзень нарадзіліся
1048 — Амар Хаям, выбітны пэрсыдзкі й таджыцкі паэт, тэоляг і навуковец.
1872 — Бэртран Расэл, брытанскі філёзаф, матэматык і грамадзкі дзяяч.
1888 — Ганна Барысевіч з Ігумена, якая стане найстарэйшай зь вядомых людзей Беларусі, пражыве больш за 118 гадоў.
1920 — Караль Юзэф Вайтыла, вядомы як папа Рымскі Ян Павал II.
1923 — Сэрафін Міхалеўскі, філёзаф, філёляг і паэт.
1929 — Алег Табола, праваабаронца, удзельнік паваеннага антысавецкага Супраціву 1940-х, вязень ГУЛАГу, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.
1940 — Ян Чыквін, беларускі паэт.
1938 — Міхаіл Казінец, беларускі дырыжор.
1972 — Аляксандар Кулінковіч, беларускі рок-музыка, лідэр гурту Neuro Dubel.
У памяці
1910 — Эліза Ажэшка, польска-беларуская пісьменьніца.
1911 — Густаў Малер, аўстрыйскі кампазытар.
1937 — Отан Гедэман, гісторык і краязнаўца.
1983 — Юры Багушэвіч, пісьменьнік.