Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі заявіў, што Беларусь мае далучыцца да Эўразьвязу


Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі, архіўнае фота
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі, архіўнае фота

9 траўня на сумеснай прэс-канфэрэнцыі з прэзыдэнткай Эўрапейскага парлямэнту Рабэртай Мэтсалай у Кіеве прэзыдэнт Украіны Ўладзімр Зяленскі заявіў, што, на ягоную думку, пашырэньне Эўразьвязу павінна выходзіць за межы сьпісу дзяржаў, якія ўжо маюць статус кандыдата ў ЭЗ, і ўключаць Беларусь.

Як паведамляе «Українська правда», Зяленскі падкрэсьліў, што Ўкраіна чакае крокаў Эўразьвязу, неабходных, каб пачаліся перамовы аб яе далучэньні да ЭЗ, але пашырэньне павінна тычыцца і іншых эўрапейскіх дзяржаў.

«Мы выканалі ўсе ўмовы, каб у чэрвені была зацьверджаная перамоўная база і сапраўды пачаліся перамовы аб далучэньні Украіны да Эўразьвязу. Ня менш важна, каб эўрапейскае адзінства сапраўды працавала для іншых народаў, якія заслугоўваюць быць у Эўразьвязе, каб яны таксама рэалізавалі свой кандыдацкі статус», — сказаў Зяленскі.

Прэзыдэнт Украіны таксама акрэсьліў сьпіс дзяржаў, якія ён бачыць часткай будучага ЭЗ.

«Эўропа — гэта і Балканы, і Малдова, і абавязкова будзе Дзень Эўропы для Грузіі і Дзень Эўропы для Беларусі», — сказаў ён, упершыню агучыўшы бачаньне Ўкраіны адносна будучага ўступленьня Беларусі ў ЭЗ.

Зяленскі дадаў, што такую пазыцыю падзяляюць прадстаўнікі Эўрапарлямэнту. «Усё гэта ўжо адлюстравана ў пазыцыях Эўрапарлямэнту, і вельмі важна ўсё гэта рэалізаваць», — падкрэсьліў прэзыдэнт Украіны.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG