Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьвесткі Белстата сьведчаць, што насельніцтва Беларусі працягвае старэць


Людзі ў Менску, архіўнае фота
Людзі ў Менску, архіўнае фота

Афіцыйная статыстыка Беларусі ня ўлічвае масавай эміграцыі з краіны ў сувязі з палітычным крызісам.

Насельніцтва Беларусі працягвае старэць, вынікае з праведзенага «Позіркам» аналізу зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

На 1 студзеня 2024 года сярэдні ўзрост жыхароў краіны склаў 41,5 года. Для параўнаньня: на пачатак 2023 года ён быў 41,2 года, 2021-га і 2022-га — 40,9, 2020-га — 40,7, 2019-га — 40,5, 2018 — 40,4. Такім чынам, за 6 гадоў сярэдні ўзрост насельніцтва Беларусі вырас на 1,1 года.

На пачатак гэтага года ў Беларусі пражывала 4 929 249 жанчын (год таму — 4 950 295; −0,49%) і 4 226 729 мужчын (4 250 322; −0,56%).
Доля працаздольнага насельніцтва склала 58,5% (5 353 585 чалавек) супраць леташняга паказчыка 58,7% (5 399 050), старэйшых за працаздольнае — 24% (2 202 157) супраць 23,5% (2 163 728).

У гарадах пражывала 7198 285 чалавек (78,6% ад усёй колькасьці насельніцтва), у сельскай мясцовасьці — 1 957 693 (21,4%). Годам раней — 7 212 405 (78,4%) і 1 988 212 (21,6%) адпаведна.

Раней Белстат паведамляў, што колькасьць насельніцтва Беларусі на 1 студзеня 2024 года склала 9 млн 155 тыс. 978 чалавек (годам раней — 9 млн 200 тыс. 617 чалавек; −0,49%).

Ва ўсіх абласьцях і сталіцы зафіксавана зьніжэньне. У Менску — на 0,13% (з 1 995 471 да 1 992 862), Менскай вобласьці — 0,12% (з 1 462 021 да 1 460 289), Гомельскай — 0,66% (з 1 347 469 да 1 338 617), Берасьцейскай — 0,52% (з 1 315 405 да 1 308 569), Віцебскай — 0,92% (з 1 091 948 да 1 081 911), Горадзенскай — 0,61% (з 996 600), Магілёўскай — 0,86% (з 989 703 да 981 174).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG