Дзень у гісторыі
1789 — У Нью-Ёрку, у той час сталіцы ЗША, Джордж Вашынгтон выбраны першым прэзыдэнтам ЗША.
1961 — у Менску адбылося вясельле Марыны Прусаковай і Лі Гарві Освальда, які праз два гады будзе абвінавачаны ў забойстве прэзыдэнта Кенэдзі.
1975 — скончылася вайна ў Віетнаме. У Віетнаме гэты дзень — дзяржаўнае сьвята, дзень Перамогі. У ЗША 30 красавіка адзначаецца дзень вэтэранаў віетнамскай вайны.
1992 — у Жэнэве было абвешчана, што тэхналёгія сусьветнага павуціньня, або World Wide Web, цяпер больш вядомая як інтэрнэт, будзе для ўсіх бясплатнай.
1994 — набыла моц Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.
1997 — адбыўся першы замах на таджыцкага прэзыдэнта Эмамалі Рахмона. Калі ён прыехаў у Хаджэнт на сьвяткаваньне юбілею мясцовага ўнівэрсытэту, у яго кінулі гранату. Рахмон быў лёгка паранены ў нагу, ахова адкрыла агонь па людзях, былі забітыя і параненыя.
У гэты дзень нарадзіліся:
1881 — паэт Янка Журба.
1883 — чэскі пісьменьнік Яраслаў Гашак, аўтар прыгодаў удалага ваякі Швэйка.
1916 — Клод Шэнан, амэрыканскі матэматык і інжынэр, стваральнік тэорыі інфармацыі
У гэты дзень памерлі:
1632 — Жыгімонт Ваза, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1587–1632), кароль швэдзкі (1592–1599) (нар. 20.6.1566)
1945 — калі пачаўся штурм Райхстагу, скончыў жыцьцё самагубствам Адольф Гітлер.
2011 — памёр аргентынскі пісьменьнік Эрнэста Сабата.
2001 — пісьменьнік Уладзімер Дамашэвіч.
2001 — у сваёй кватэры быў забіты Алесь Каралёў, інжынэр, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.