Суд Савецкага раёну Менску завочна прысудзіў грамадзянскай актывістцы Ніне Багінскай штраф 2400 рублёў (600 базавых велічынь), – паведамляе Белсат.
Падставай для пратаколу стаў нацыянальны сьцяжок, які падчас ператрусу міліцыянты знайшлі на тумбачцы ў пакоі пэнсіянэркі напрыканцы сакавіка.
Ніну Багінскую ня першы раз караюць за нацыянальную сымболіку Беларусі. На мінулым тыдні яе пакаралі штрафам 2000 рублёў у Партызанскім судзе Менску.
Багінская на суды прынцыпова ня ходзіць. Яна раней заяўляла, што лічыць іх незаконнымі, скіраванымі на прыніжэньне нацыянальнай годнасьці беларусаў.
- У 76-гадовай грамадзкай актывісткі назьбіралася вялікая сума неаплачаных штрафаў за «несанкцыянаваныя мерапрыемствы».
- Шмат гадоў яна выходзіла зь бел-чырвона-белым сьцягам у цэнтар Менску ў дні нацыянальных сьвятаў, памятныя даты ці на знак пратэсту, нават калі была зусім адна.
- У 2020-м яна стала адным з сымбаляў пратэстаў. Пазьней яна рабіла адзіночныя пікеты.
- За апошнія гады Багінскую аштрафавалі на некалькі тысяч даляраў, але яна прынцыпова адмаўлялася выплачваць штрафы. За гэта ў яе арыштавалі маёмасьць, прымусова здымалі частку пэнсіі.
Форум