Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн у сераду падпісаў ухвалены Кангрэсам пакет захадаў, у адпаведнасьці зь якім Украіне выдзеляць $61 млрд.
Таксама падпісаныя і законы аб вайсковай дапамозе Ізраілю і Тайваню.
Законапраект таксама ўключае ў сябе 26 мільярдаў даляраў для Ізраілю, які змагаецца з баевікамі ХАМАС у сэктары Газа, і 8 мільярдаў даляраў на супрацьдзеяньне Кітаю, які пагражае Тайваню і іншым саюзьнікам у Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне.
Байдэн заявіў неўзабаве пасьля галасаваньня ў Сэнаце, што Злучаныя Штаты могуць пачаць адпраўку зброі і вайсковай тэхнікі ва Ўкраіну на гэтым тыдні.
«Гэты важны закон зробіць нашу нацыю і сьвет больш бясьпечнымі, паколькі мы падтрымліваем нашых сяброў, якія абараняюцца ад тэрарыстаў, такіх як ХАМАС, і тыранаў, такіх як [прэзыдэнт Расеі Ўладзімір] Пуцін», — сказаў Байдэн.
У пакет дапамогі, у прыватнасьці, уваходзяць:
- ракеты для СПА RIM-7 і AIM-9M;
- ПЗРК Stinger;
- стралковая зброя, баепрыпасы да яе;
- патроны для барацьбы з дронамі;
- боезапас для HIMARS;
- 155-мм артылерыйскія набоі;
- набоі калібру 105 мм;
- мінамётныя набоі калібру 60 мм;
- БМП Bradley;
- транспартныя сродкі матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня;
- тактычныя аўтамабілі;
- ракеты з аптычным адсочваньнем і правадной наводкай (TOW);
- супрацьтанкавыя сыстэмы Javelin і AT-4;
- высокадакладныя авіяцыйныя бомбы;
- аэрадромна-дапаможнае абсталяваньне;
- супрацьтанкавыя міны;
- супрацьпяхотныя боепрыпасы Claymore;
- выбухныя баепрыпасы для зьнішчэньня перашкодаў;
- прыборы начнога бачаньня;
- прыстасаваньні для разьмінаваньня;
- паветраныя сыстэмы Altius-600 UAS, Jump-20 UAS, Hornet UAS, Puma UAS, Scan Eagle UAS;
- больш за 6000 авіяцыйных ракет Zuni;
- больш за 20 000 авіяцыйных ракет Hydra-70;
- запасныя часткі і іншае абсталяваньне.
Форум