Дзень у гісторыі
1586 — Нясьвіж атрымаў магдэбурскае права і герб.
1794 — утварылася Найвышэйшая літоўская рада — рэвалюцыйны ўрад ВКЛ падчас паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі. Раду ўзначаліў Якуб Ясінскі, аддзелы якога занялі Вільню.
1917 — спэктаклямі «Паўлінка» Янкі Купалы і «Ў зімовы вечар» Элізы Ажэшкі ў Менску адкрылася Першае беларускае таварыства драмы і камэдыі.
1924 — віленскі біскуп Юры Матулевіч выдае дэкрэт аб заснаваньні кляштару марыянаў у Друі. Беларускія каталіцкія сьвятары ўнесьлі вялікі ўклад у нацыянальнае і культурнае адраджэньне Беларусі. Ім прысьвечана кніга а. Аляксандра Надсана «Pro patria aliena. Кляштар беларускіх айцоў марыянаў у Друі (1924—1938)».
1985 — савецкі лідэр Міхаіл Гарбачоў упершыню абвясьціў пра пачатак перабудовы — шэрагу палітычных і эканамічных рэформаў у СССР.
2007 — утвораны беларускамоўны канал спадарожнікавага тэлебачаньня «Белсат».
У гэты дзень нарадзіліся
1564 — Уільям Шэксьпір, ангельскі драматург і паэт. Памёр Шэксьпір таксама 23 красавіка, у 1616 годзе.
1886 — Зьмітрок Бядуля, беларускі пісьменьнік.
1891 — Сяргей Пракоф’еў, расейскі кампазытар.
1904 — Паўлюк Трус, беларускі паэт.
1913 — Рыгор Рэлес, пісьменьнік і паэт, пакінуў успаміны пра беларускіх габрэйскіх пісьменьнікаў.
1918 — Аляксандра Пасьлядовiч, мастачка-графік, ілюстратарка кніг. Памерла ў дзень свайго нараджэньня ў 1988 годзе.
1934 — Уладзімер Конан, беларускі філёзаф, гісторык, літаратурны крытык.
1940 — Віктар Казько, беларускі пісьменьнік, ляўрэат прэміі Гедройця.
У памяці
1616 — Мігель Сэрвантэс, гішпанскі пісьменьнік.
1984 — Соф’я Друкер, опэрная сьпявачка, народная артыстка Беларусі.
1991 — Дзьмітры Касмовіч, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, выдавец.
2004 — Алесь Пісьмянкоў, беларускі паэт.
2007 — Барыс Ельцын, прэзыдэнт Расеі.
2015 — Алег Салтук, паэт.