Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Напад з нажом у прадмесьці аўстралійскага Сыднэю, 6 чалавек загінулі


На месцы трагедыі
На месцы трагедыі

Маладая маці перад трагічнай гібельлю пасьпела перадаць дзіця незнаёмцам, каб захаваць надзею на яго ратаваньне.

У нядзелю, 14 красавіка 40-гадовы мужчына з псыхічным захворваньнем учыніў нажавы напад у гандлёвым цэнтры Сыднэю, у выніку якога ён зарэзаў шэсьць чалавек, у тым ліку маладую маму, дзевяцімесячнае дзіця якой шпіталізавалі з сур’ёзнымі раненьнямі. Пра гэта піша RFI.

Памочнік камісара паліцыі Новага Паўднёвага Ўэльсу Энтані Кук сказаў, што нападнік, якога застрэліў высокапастаўлены афіцэр паліцыі на месцы здарэньня ў суботу, быў жыхаром штату Квінслэнд Джоэлам Коўчы.

Пяць жанчын і адзін мужчына-ахоўнік загінулі ў выніку нападу. Коўчы бег па перапоўненым гандлёвым цэнтры ў гарадзкім раёне Бонды-Джанкшн зь вялікім нажом. Яшчэ 12 чалавек знаходзяцца ў шпіталі пасьля атакі.

Энтані Кук расказаў, што няма доказаў, якія сьведчаць аб тым, што Коўчы «кіраваўся якой-небудзь канкрэтнай матывацыяй, ідэалёгіяй ці іншым». Вядома, што нападнік быў псыхічна хворы.

Гандлёвы цэнтар, у якім здарылася трагедыя, зьяўляецца цэнтральным месцам забаваў у гэтым густанаселеным прадмесьці Сыднэю побач са знакамітым пляжам, ён заўсёды запоўнены пакупнікамі і сем’ямі, якія ідуць паесьці або ў кіно.

Сярод ахвяр — 38-гадовая Эшлі Гуд, якая нядаўна стала маці. Яна памерла ад атрыманых траўмаў пасьля таго, як у адчаі перадала сваё дзіця двум незнаёмцам у надзеі, што тыя змогуць выратаваць дзіцяці жыцьцё. Тыя здолелі гэта зрабіць, хоць дзіця таксама параніў нападнік. Пасьля працяглай апэрацыі ў хірургіі дзяўчынка на імя Гэрыет пачуваецца добра.

Яшчэ дзьве ахвяры нападу ня мелі сваякоў у Аўстраліі, пэўна, былі прыежджымі. Іхных сваякоў яшчэ шукаюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG