Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшла песьня, прысьвечаная беларусцы Лізавеце, якая памерла ў Варшаве пасьля згвалтаваньня. ВІДЭА


Падчас акцыі салідарнасьці зь беларускай Лізаветай у Варшаве
Падчас акцыі салідарнасьці зь беларускай Лізаветай у Варшаве

Песьня «Rite of Passage» нарадзілася ў той дзень, калі ў Варшаве была згвалтаваная беларуска Лізавета. Беларуска-польскую артыстку AnaMova моцна кранула гісторыя дзяўчыны, паведамляе Reform.by.

«Гэтая песьня — пасланьне нашаму сьвету, дзе жанчыны знаходзяцца ў пастаяннай небясьпецы», — кажа сьпявачка.

Цяпер у кампазыцыі зьявіўся кліп, які стварыў арт-калектыў Heartbreaking Performance.

«Спадзяёмся, што твор будзе сугучны з усімі, каго крануў хэштэг #хопіцьгвалціць», — адзначаюць стваральнікі кліпу.

У здымках відэа бралі ўдзел беларускія і польскія акторы і актывісты: Ганна Мацкевіч, Максім Стасевіч, Андрэй Новік, Аксель Новік, Гена Буракоўскі, Аляксей Януковіч. Рэжысэр — Ганна Мацкевіч (Ana Mackiewicz).

Сьпявачка AnaMova нарадзілася ў Менску, з 2016-га вядзе творчую дзейнасьць у Польшчы. Пачаўшы свой артыстычны шлях як рок-музыка, сьпявачка працягнула кар’еру ў галіне опэры. Апошнім часам яна цалкам засяродзілася на ўласных творах. Яе ўнікальны стыль спалучае рок, клясыку, фольк і музыку кіно.

Арт-калектыў Heartbreaking Performance (HbP) вядомы як стваральнік кіна-анталёгіі «Менск 2020–2021», выставы і фотаальбома «Я хачу дадому», крос-мэдыяльнага спэктакля «Споведзь» ды іншых ініцыятываў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG