Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рост ахвяраваньняў, больш эвакуацыяў, — сузаснавальнік BySol Стрыжак расказаў пра зьмены ў працы


Андрэй Стрыжак на канфэрэнцыі ў Варшаве, жнівень 2023
Андрэй Стрыжак на канфэрэнцыі ў Варшаве, жнівень 2023

За першы квартал 2024 году фонд салідарнасьці BySol сабраў каля 200 тысяч эўра. «У параўнаньні з папярэднім годам мы фіксуем рост ахвяраваньняў», — заявіў «Позірку» сузаснавальнік фонду Андрэй Стрыжак.

Сумы меншыя, ахвяравальнікаў больш

Цяпер BySol адзначае зьніжэньне сярэдняй сумы ахвяраваньня, а кампэнсаваць гэта можна толькі ростам колькасьці ахвяравальнікаў, сказаў Стрыжак.

«Колькасьць данатаў у нас вырасла на 24,5%, а новых падпісчыкаў — на 16,5% [у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2023 году]. Калі казаць у абсалютных лічбах, то за першы квартал мы фіксуем роўна 5 тыс. карыстальнікаў (данатараў)», — адзначыў суразмоўца.

Нямала падпісчыкаў, падкрэсьліў Стрыжак, пералічваюць сродкі на пастаяннай аснове.

Нагрузка на эвакуацыйную службу ўзрасла

Паводле Стрыжака, у 2024 годзе павялічылася колькасьць збораў для людзей, эвакуаваных з Беларусі.

«Служба эвакуацыі пачала працаваць зь вялікай колькасьцю кейсаў, хаця іх ніколі не было мала, — сказаў сузаснавальнік BySol. — Улічваючы, што ў пачатку году прайшла вялікая аблава на сваякоў [палітвязьняў], гэта прывяло да росту выпадкаў, калі выяжджаюць цэлыя сем’і, якія раней падтрымлівалі сваякоў у зьняволеньні, таму што ўсе яны былі так ці інакш задзейнічаны ў праграме дапамогі і іх у выніку могуць усіх перасаджаць».

У якасьці прыкладу суразмоўца прывёў выпадак Ірыны Такарчук, маці блогеркі, былой палітзьняволенай Вольгі Такарчук. Жанчыну ўзялі пад варту па артыкулах 361(2) (фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці) і 361(4) (садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці) Крымінальнага кодэксу, хаця яна «проста дапамагала дачцэ, калі тая сядзела, а ў выніку сама стала палітвязьнем».

Суразмоўца адзначае, што сілавікі, як і раней, спрабуюць шукаць «нейкія сеткі», а «калі іх знайсьці не ўдаецца, іх пачынаюць прыдумляць».

«Выстаўляюць абвінавачаньні людзям, якія не заўсёды супадаюць з тым, што было насамрэч, — адзначае Стрыжак і кажа пра абвінавачаньні супраць людзей, якія атрымлівалі харчовую дапамогу з-за мяжы. — Я сьвядома апускаю факт, што людзей наогул судзяць за каўбасу. Фактычна каўбаса прызнана „экстрэмісцкім матэрыялам“, „экстрэмісцкім фармаваньнем“ і людзі вымушаныя ісьці за яе ў турму».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG