Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Са жніўня 2020 году больш за 10 тысяч беларусаў зьвярнуліся па міжнародную абарону ў Польшчы


Беларускі сьцяг над стадыёнам у Варшаве, жнівень 2020
Беларускі сьцяг над стадыёнам у Варшаве, жнівень 2020

З 9 жніўня 2020 году па 29 лютага 2024-га па міжнародную абарону ў Польшчы зьвярнуўся 10 161 грамадзянін Беларусі.

Статыстыку паведамляе сайт Reform са спасылкай на справаздачу Ўпраўленьня ў справах іншаземцаў Польшчы.

Усяго ў 2021–2024 гадах было вынесена 570 рашэньняў аб наданні статусу ўцекачоў і 7472 — статусу дадатковай абароны. Цяпер разглядаюцца 1607 спраў аб наданьні міжнароднай абароны грамадзянам Беларусі.

За гэты перыяд усяго больш за 124 тысячы беларусаў атрымалі дакумэнт, які дае права на знаходжаньне ў Польшчы. Каля 41 тысячы грамадзян Беларусі атрымалі дазвол на пастаяннае пражываньне, што абумоўлена ў асноўным «картай паляка» ці польскім паходжаньнем, піша выданьне.

Большасць беларусаў Польшчы жыве ў Мазавецкім (41 800) і Падляскім (14 000) ваяводзтвах. У асноўным гэта людзі ва ўзросце ад 18 да 34 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG