На мосьце ў гэты час знаходзіўся тузін аўтамабіляў. Паводле зьвестак Associated Press, ратавальнікі шукаюць сама меней сем чалавек, якія маглі апынуцца ў вадзе.
Кантэйнэравоз «Далі» пад сьцягам Сынгапуру, які ўрэзаўся ў апору моста, загарэўся і затануў.
Мост працягласьцю 2,5 кілямэтра быў пабудаваны ў 1977 годзе і названы ў гонар Фрэнсіса Скота Кі, аўтара нацыянальнага гімну ЗША.