Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка наведае Манголію, дзе ў ім бачаць «адважнага лідэра» — МЗС Беларусі


Сьцяг Манголіі
Сьцяг Манголіі

Аляксандар Лукашэнка наведае зь візытам Манголію па запрашэньні прэзыдэнта гэтай краіны Ўхнаагійна Хурэлсуха, паведаміў 15 сакавіка тэлеграм-канал беларускага зьнешнепалітычнага ведамства «Глас МИДа».

Паводле слоў міністаркі замежных спраў Манголіі Батмунхійн Батцэцэг, для Ўлан-Батара важны візыт Лукашэнкі «ня толькі ў якасьці кіраўніка дзяржавы, але і як асобы», адзначае «Позірк».

«Мангольскі народ бачыць у ім адважнага лідэра і мудрага дзяржаўнага дзеяча, таму мы надаём гістарычны характар маючаму адбыцца візыту», — сказала Батцэцэг на сустрэчы зь беларускім калегам Сяргеем Алейнікам.

Згодна з інфармацыяй на сайце беларускага дыпляматычнага прадстаўніцтва ў Манголіі, гэта будзе першы афіцыйны візыт Лукашэнкі ў гэтую краіну. Яго тэрміны не называюцца.

Беларуская дэлегацыя на чале з Алейнікам наведвае Ўлан-Батар 15–16 сакавіка.

Пасольства Беларусі ў Манголіі было адкрыта 30 чэрвеня 2014 году, пасольства Манголіі ў Беларусі пачало працаваць толькі 21 траўня 2020 году.

Паводле зьвестак беларускага дыпляматычнага прадстаўніцтва, тавараабарот паміж дзьвюма краінамі ў 2021 годзе склаў 43 млн 554,9 тыс. даляраў. Пры гэтым зь Беларусі ў Манголію было пастаўлена прадукцыі на 43 млн 540,1 тыс. даляраў, а з Манголіі ў Беларусь — усяго на 14,8 тыс.

Даныя па гандлі за 2022 і 2023 гады не апублікаваныя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG