Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эстоніі апазыцыя не падтрымлівае ініцыятыву пазбавіць беларусаў права на ўдзел у мясцовых выбарах


Мост, які злучае эстонскую Нарву і Расею. Архіўнае фота
Мост, які злучае эстонскую Нарву і Расею. Архіўнае фота

Пытаньне аб пазбаўленьні права голасу грамадзян Расеі і Беларусі на муніцыпальных выбарах абмяркоўвалі ў часе падпісаньня кааліцыйнай дамовы паміж урадавымі партыямі.

Мэр эстонскага гораду Нарвы і віцэ-старшыня Цэнтрысцкай партыі Эстоніі Яан Тоотс лічыць няправільным пазбаўленьне выбарчага права грамадзян Беларусі і Расеі, якія стала жывуць на тэрыторыі Эстоніі.

«Усюды ў сьвеце так, што людзі, якія жывуць на сваёй тэрыторыі, могуць сказаць сваё слова на мясцовых выбарах. Усе гэтыя людзі жывуць тут шмат гадоў, яны жыхары Эстоніі. Так што я лічу неразумным пазбаўленьне іх выбарчага права, гэта нічога ня дасьць, а толькі зноў накруціць эмоцыі. Гэта няправільна. Дзяржаўная ўлада — гэта іншае, вядома, але ў сваім горадзе ці сваёй воласьці людзі маюць права сказаць сваё слова», — сказаў Яан Тоотс у інтэрвію эстонскаму выданьню «Северное побережье».

Пытаньне аб пазбаўленьні права голасу грамадзян Расеі і Беларусі на муніцыпальных выбарах абмяркоўвалі ў часе падпісаньня кааліцыйнай дамовы паміж урадавымі партыямі. Бакі дамовіліся, што спачатку прааналізуюць, ці магчыма гэта зрабіць без унясеньня зьменаў у Канстытуцыю. Пасьля дасьледаваньня выявілася, што немагчыма.

Паводле зьвестак, якія публікаваліся ў траўні 2023 году, пазбаўленьне выбарчага права закранула б 69 000 расейскіх і беларускіх грамадзян, якія жывуць у Эстоніі.

Прэм’ер-міністарка Эстоніі Кая Калас спадзявалася на падтрымку парлямэнцкай апазыцыі, каб часова пазбавіць права голасу беларусаў і расейцаў на мясцовых выбарах. Але ў кіроўнай кааліцыі так і не змаглі прыйсьці да адзінай пазыцыі.

У склад парлямэнцкай апазыцыі ўваходзяць тры партыі, у тым ліку Цэнтрысцкая партыя, якую прадстаўляе мэр Нарвы.

Адпаведны праект закону распрацавалі пад кіраўніцтвам міністра юстыцыі Кальле Лаанэта (Партыя рэформаў) летась у жніўні. Пазьней у кааліцыі заявілі, што гэта немагчыма зрабіць бязь зьменаў у Канстытуцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG