Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Місія паветранай абароны краін Балтыі перабазуецца ў Латвію. Яна патрулюе і мяжу зь Беларусьсю


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

2 сакавіка на вайсковай авіябазе Нацыянальных узброеных сіл (НВС) «Ліелвардэ» ўрачыста адкрыюць місію NATO ў патруляваньні паветранай прасторы краін Балтыі.

Па зьвестках НВС, на працягу наступных дзевяці месяцаў Латвія возьме на сябе абслугоўваньне місіі NATO ў патруляваньні паветранай прасторы краін Балтыі, бо ў гэты час на авіябазе ў Эмары (Эстонія) будзе адбывацца мадэрнізацыя аэрадрому. Рамонтныя работы ў Эмары закрануць пакрыцьцё аэрадрому і інжынэрныя сыстэмы.

Паветраную прастору краін Балтыі зараз патрулюе вайсковая авіяцыя Нямеччыны. Місія паветранай паліцыі NATO ў краінах Балтыі ажыцьцяўляецца зь Літвы і Эстоніі. З 2004 году патруляваньне вядзецца з авіябазы Шаўлі ў Літве, але з 2014 году місія падтрымкі вядзецца і з базы Эмары ў Эстоніі. Упершыню ратацыя місій будзе праходзіць у Латвіі.

У Міністэрстве абароны Латвіі растлумачылі, што, пакуль Расея працягвае вайну ва Ўкраіне, зьнішчальнікі саюзьнікаў, дысьлякаваныя ў краінах Балтыі, павінны ня толькі рэагаваць на магчымыя парушэньні расейскімі вайсковымі самалётамі паветранай прасторы краін Балтыі, але і патрулююць паветраную прастору паблізу расейскай і беларускай межаў, піша Delfi.

Таксама ў Міністэрстве абароны папярэдзілі аб тым, што найбліжэйшым часам жыхары Латвіі будуць часьцей бачыць і чуць самалёты саюзьнікаў у паветранай прасторы Латвіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG