Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі «для бясьпекі» на выбарчых участках усталявалі звыш 30 тысяч камэр назіраньня


Дзяржаўны сакратар Савета бясьпекі Аляксандар Вальфовіч. Архіўнае фота
Дзяржаўны сакратар Савета бясьпекі Аляксандар Вальфовіч. Архіўнае фота

У Беларусі для галасаваньня стварылі 5411 выбарчых участкаў. Раней Цэнтральная выбарчая камісія паведамляла, што камэрамі відэаназіраньня абсталявалі 1000 участкаў.

Дзяржаўны сакратар Савету бясьпекі Аляксандар Вальфовіч заявіў, што на час галасаваньня ўсе «сілавыя органы перавялі на ўзмоцнены рэжым», а выбарчыя ўчасткі абсталявалі 30 тысячамі камэрамі відэаназіраньня.

«Сёньня на поўную магутнасьць працуе нядаўна ўведзеная рэспубліканская сыстэма грамадзкага маніторынгу бясьпекі. Гэта больш за 30 тысяч камэр па ўсёй краіне, якія адсочваюць абстаноўку. Інфармацыя перадаецца ў апэратыўна-сытуацыйныя штабы для імгненнага рэагаваньня на тую ці іншую сытуацыю», — працытавала дзяржаўнае агенцтва БелТА Аляксандра Вальфовіча.

У Беларусі для галасаваньня стварылі 5411 выбарчых участкаў. Раней Цэнтральная выбарчая камісія паведамляла, што камэрамі відэаназіраньня абсталявалі 1000 участкаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG