Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША нанесьлі пяць удараў па фармаваньнях хусітаў на тэрыторыі Емэну


Напад на карабель у Чырвоным моры, архіўнае фота
Напад на карабель у Чырвоным моры, архіўнае фота

У паведамленьні амэрыканскага Цэнтральнага камандаваньня адзначаецца, што ў хусітаў упершыню выявілі бесьпілётныя падводныя апараты.

ЗША нанесьлі пяць удараў па кантраляваных фармаваньнямі хусітаў рэгіёнах Емэну. Пра гэта паведаміла ў нядзелю Цэнтральнае камандаваньне (CENTCOM).

«У суботу нанесеныя ўдары па трох мабільных супрацькарабельных крылатых ракетах, адным бесьпілётным падводным судне і адным надводным марскім бесьпілётніку».

У паведамленьні CENTCOM адзначаецца, што ўпершыню з моманту пачатку нападаў 23 кастрычніка ў хусітаў выявілі бесьпілётныя падводныя апараты. А ракеты і судны ўяўлялі сабой непасрэдную пагрозу для караблёў ВМС ЗША і камэрцыйных суднаў, лічаць у Злучаных Штатах.

Напады хусітаў у акваторыі Чырвонага мора сталі адной з прыкметаў разрастаньня чарговага блізкаўсходняга канфлікту.

Сутыкнуўшыся з пагрозай нападаў, буйныя суднаходныя кампаніі ў асноўным адмовіліся ад гэтага найважнейшага гандлёвага маршруту на карысьць больш працяглых маршрутаў вакол Афрыкі. Гэта прывяло да павелічэньня выдаткаў і росту асьцярог з нагоды глябальнай інфляцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG