Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найлепшыя беларускія кнігі для дзяцей і падлеткаў: абвясьцілі ляўрэатаў прэміі Цёткі


Вызначаныя пераможцы беларускай літаратурнай прэміі Цёткі за 2022 год, паведаміў Беларускі ПЭН.

У намінацыі найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў перамог Антон Францішак Брыль і кніга «Мышыныя каляды». Гэта вершаваная казка пра тое, як маленькія мышаняты зладзілі на гарышчы вялікую забаву на старадаўні лад. Антон Францішак Брыль — унук Янкі Брыля, клясыка беларускай літаратуры.

У намінацыі найлепшае мастацкае афармленьне кнігі для дзяцей і падлеткаў пераможцай стала Лідзія Бусарава — за ілюстрацыі да кнігі Эдзі Агняцьвет «Мой рыжы Бім». Кніга трапіла ў сьпіс хітоў продажу ў студзені 2023 году.

Прэмія Цёткі — адзіная недзяржаўная беларуская літаратурная прэмія за дасягненьні ў галіне дзіцячай літаратуры. Узнагароды ў межах прэміі прысуджаюцца ў 2 намінацыях: аўтару найлепшага твора для дзяцей або падлеткаў і аўтару малюнкаў да дзіцячай кнігі. Прэмія ўручаецца з 2016 году.

Сярод ранейшых ляўрэатаў прэміі Цёткі былі

  • Надзея Ясьмінска і мастачка Кацярына Дубовік з кнігай «Сем ружаў»,
  • Уладзімер Арлоў і Павал Татарнікаў з кнігай «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касьцюшкі»,
  • Валеры Гапееў з кнігай «Мая мілая ведзьма»,
  • Лізавета Лянкевіч з ілюстрацыямі да кнігі Рыгора Барадуліна «Азбука. Вясёлы вулей»,
  • Вера Бурлак з кнігай вершаў «Фантазюркі»,
  • Кацярына Дубовік з ілюстрацыямі да кнігі Надзеі Ясьмінскай «Чаму Меша ня мае хаты».
  • Вольга Гапеева з кнігай «Адна шкарпэтка і іншыя гісторыі» (выдавецтва «Галіяфы»),
  • Валер Славук, які аздобіў збор чарадзейных казак «Вядзьмар, які рабіўся ваўком» (выдавецтва «Янушкевіч»).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG