Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілавікі затрымалі экс-супрацоўніцу Вярхоўнага Савета і Савета міністраў Беларусі


Супрацоўнікі ГУБАЗіК, 2020
Супрацоўнікі ГУБАЗіК, 2020

Сілавікі затрымалі былую працаўніцу Вярхоўнага Савету і Савету міністраў Беларусі. Відэа з жанчынай апублікаваў блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал.

Як паведамляе «Вясна», у відэа жанчына гаворыць, што ў 1990-х гадах працавала ў Вярхоўным Савеце і Савеце міністраў Беларусі, а пасьля працавала ў розных часопісах.

Жанчына распавядае, што прысутнічала на некалькіх маршах у 2020 годзе, абмяркоўвала з сябрамі з Украіны і Ізраіля палітыку і «падпісаная на некалькі каналаў».

Па якім артыкуле затрымана жанчына, невядома. Аўтары канала пішуць, што яе арыштавалі на 15 сутак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG