Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы лідэр аб’яднаньня прадпрымальнікаў Анатоль Шумчанка ўзначаліў выбарчы штаб Ганны Капанацкай


Анатоль Шумчанка, 2017
Анатоль Шумчанка, 2017

Пра гэта паведаміла выданьне «Точка», якое ўзяла інтэрвію ў Ганны Канапацкай, прэтэндэнткі на пасаду прэзыдэнта Беларусі.

«Падчас цяперашняй кампаніі яе штаб узначальвае Анатоль Шумчанка — прыкметная фігура ў прадпрымальніцкім руху апошніх дзесяцігодзьдзяў. З Канапацкай зараз працуе група актывістаў, якія былі задзейнічаныя і на выбарах-2020. Частка зь іх — былая моладзь БНФ» — напісала выданьне.

Анатоль Шумчанка — былы кіраўнік грамадскага аб’яднання «Перспектыва», якое адстойвала інтарэсы індывідуальных прадпрымальнікаў. Вярхоўны суд ліквідаваў яго ў верасьні 2021 году. У Шумчанкі прайшоў ператрус. Пасьля ліквідацыі «Пэрспэктывы» Шумчанка застаўся бяз працы і з таго часу безвынікова спрабаваў працаўладкавацца.

Улетку 2022 году ён разьмясьціў у сацыяльных сетках дадзеныя свайго банкаўскага рахунку з просьбай дапамагчы. Аднак аказалі дапамогу яму нямногія.

«Мінулыя заслугі ўжо нікому сталі не цікавыя, хутка ўсё забыліся, а на маю просьбу дапамагчы большасьць адказала альбо адмовай, альбо простай абыякавасцю», — расказваў Шумчанка «Народнай волі».

У 2022 годзе яго аштрафавалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Улетку 2023 году Шумчанка расказваў, што яго не ўзялі нават кіроўцам на «хуткую».

«Цалкам відавочна, што прычына адмовы ў працы па вакансіях, куды я ўвесь час зьвяртаюся, не ў маіх прафэсійных навыках і якасьцях, а ў мінулай грамадзка-палітычнай дзейнасьці. Учора я адгукнуўся на вакансію кіроўцы „хуткай дапамогі“, а сёньня прыйшла адмова. Характэрна, што там досьвед не патрабаваўся, заробак невысокі (800 рублёў), правы катэгорыі „В“ у мяне ёсьць. Хацеў паслужыць людзям, ратуючы іх, хай і такім чынам, але, значыць, ня лёс» — прыгадвае яго словы «Наша ніва».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG