Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША заявілі пра пагрозу бясьпецы ад расейскай зброі супраць спадарожнікаў


Дарадца па нацыянальнай бясьпецы Белага дома Джон Кірбі
Дарадца па нацыянальнай бясьпецы Белага дома Джон Кірбі

Пагроза бясьпекі, аб якой раней заявіў Кангрэс ЗША, тычыцца распрацоўванай Расіяй зброі супраць спадарожнікаў. Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі ў Вашынгтоне паведаміў дарадца па нацыянальнай бясьпецы Белага дома Джон Кірбі.

Па словах Кірбі, зьяўленьне расейскай супрацьспадарожнікавай зброі выклікае турботу, але пакуль што не ўяўляе непасрэднай пагрозы, бо знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі.

Белы дом аналізуе існуючую інфармацыю. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джо Байдэн запытаў прамое дыпляматычнае ўзаемадзеяньне з Масквой, адзначыў Кірбі.

Дарадца падкрэсьліў, што ЗША ня маюць намеру парушаць міжнародныя пагадненьні аб забароне на разьмяшчэньне зброі ў космасе.

У мінулую сераду кіраўнік камітэта па справах выведкі Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША рэспубліканец Майк Тэрнэр заклікаў Белы дом рассакрэціць інфармацыю аб нейкай сур’ёзнай пагрозе бясьпецы Злучаных Штатаў.

Раней Тэрнэр разаслаў усім чальцам Кангрэсу ліст, у якім паведаміў, што яго камітэт мае сакрэтную інфармацыю аб «дэстабілізуючых ваенных магчымасьцях» неназванай замежнай дзяржавы. Амэрыканскія СМІ выказалі здагадку, што інфармацыя можа быць зьвязана з Расеяй і з верагоднымі плянамі Масквы выкарыстоўваць космас у вайсковых мэтах.

Па дадзеных крыніц CNN, аб пагрозе стала вядома зусім нядаўна.

Сьпікер Палаты прадстаўнікоў рэспубліканец Майк Джонсан заявіў, што інфармацыя, якая паступіла ад Тэрнэра, не такога характару, каб стаць прычынай для панікі.

Масква паведамленьне Белага дома аб распрацоўцы Расеяй супрацьспадарожнікавай зброі пакуль не камэнтавала. На мінулым тыдні прадстаўнік Крамля Дзьмітрый Пяскоў не стаў адказваць на пытаньне журналістаў аб магчымых плянах Расіі разьмясьціць у космасе ядзерную зброю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG